У велікодных набажэнствах, што прайшлі ў каталіцкіх храмах на тэрыторыі Беларусі 11—12 красавіка, узялі ўдзел прыблізна 119 тыс. чалавек.

Пра гэта паведаміла МУС.

Паводле звестак УУС Мінаблвыканкама, у Мінскай вобласці ў мінулыя выхадныя касцёлы наведалі прыкладна 4 тыс. чалавек.

У Мінску, паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у дзевяці каталіцкіх храмах у велікодных набажэнствах на працягу двух дзён узялі ўдзел прыблізна 24 тыс. грамадзян. Парушэнняў грамадскага парадку не дапушчана, заявілі ў сталічнай міліцыі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0