Золатавалютныя рэзервы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, павялічыліся ў сакавіку на 628,5 млн даляраў ЗША дзякуючы траншу расійскага крэдыту.
Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, павялічыліся ў сакавіку на 628,5 млн. долараў (18,9%) і на 1 красавіка склалі 3 млрд. 955,2 млн. долараў ЗША. Такія даныя апублікаваны Нацыянальным статыстычным камітэтам.
На 1 студзеня 2009 года памер ЗВР Беларусі складаў 3 млрд. 61,1 млн. долараў. Такім чынам, з пачатку года агульны рост рэзерваў склаў 894,1 млн. долараў ЗША, або 29,2%.
Пры гэтым згаданы перыяд з пачатку года суправаджаўся запазычаннямі на знешніх рынках, а таксама іншымі паступленнямі на суму 1 млрд. 913 млн. долараў ЗША, якія былі залічаны ў склад золатавалютных рэзерваў.
У прыватнасці, у студзені 2009 года Беларусь атрымала першы транш крэдыту МВФ у памеры 788 млн. долараў ЗША, у лютым — 625 млн. долараў ад продажу чарговага пакета акцый ААТ «Белтрансгаз», у сакавіку Беларусь атрымала чарговы транш расійскага крэдыту на суму 500 млн. долараў ЗША.