Базельскі сабор

Базельскі сабор

Базэльская паліцыя (Швайцарыя) распачала крымінальную справу паводле няшчаснага выпадку, які здарыўся зь 17‑гадовым беларусам. Паліцыянты шукаюць сьведкаў.

Здарэньне адбылося на тэрасе Пфальц Базэльскага катэдральнага сабору. Гэта галоўная славутасьць гораду, якая знаходзіцца высока над ракой Рэйн. Шматлікія турысты прыходзяць сюды, каб убачыць панараму старажытнага гораду, цячэньне Рэйну, месца, дзе сыходзяцца тры краіны — Швэйцарыя, Нямеччына, Францыя. Тых, хто баіцца вышыні, загадзя папярэджваюць, каб не падыходзілі блізка да парапэту.

Паведамляецца, што малады беларус з эмігранцкай сям’і апынуўся на тэрасе ў нецьвярозым стане, у кампаніі гэткіх жа п’яных падлеткаў. Неўзабаве яны пачалі рабіць гімнастычныя практыкаваньні на парапэце, і хлопец зваліўся ўніз. Сябры не адразу заўважылі, што яго няма.

Швэйцарскім выратавальнікам у складаных умовах і з дапамогай адмысловых прыстасаваньняў удалося дастаць пацярпелага з глыбіні, рэанімаваць яго, а потым на чоўне адвезьці ў бліжэйшы шпіталь.

Мэдыкі ацэньваюць стан юнака як надзвычай цяжкі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0