13 красавіка да 20 мая прыпыніла працу першая абагачальная фабрыка РУП «ВА «Беларуськалій».

У прыёмнай «Беларуськалія» БелаПАН пацвердзілі, што выйшаў адпаведны загад кіраўніцтва, аднак прычыны часовага спынення вытворчасці не назвалі.

Намеснік дырэктара па вытворчасці «Беларуськалія» Мікалай Дакука адмовіўся каментаваць любую інфармацыю, якая тычыцца працы прадпрыемства і яго падраздзяленняў.

Супрацоўнік абагачальнай фабрыкі, які адмовіўся сябе назваць, паведаміў,

што вытворчая дзейнасць прыпынена ў сувязі з рамонтам.

Між тым некаторыя інтэрнет‑рэсурсы сёння размясцілі інфармацыю аб тым, што праца першай абагачальнай фабрыкі «Беларуськалія» прыпынена ў сувязі з цяжкай сітуацыяй на прадпрыемстве. Паводле іх інфармацыі, «сусветны крызіс рэзка знізіў запатрабаванасць беларускай калійнай солі на сусветным рынку», «на салігорскіх рудніках і абагачальных фабрыках маса людзей ужо пабывалі ў няпланавых адпачынках і адседзелі дома на 2/3 тарыфу».

***

У склад ВА «Беларуськалій» уваходзяць чатыры рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і абслугоўваючыя падраздзяленні. Кожнае рудаўпраўленне мае руднік для падземнай здабычы калійнай руды і абагачальную фабрыку для яе перапрацоўкі і выпуску мінеральных калійных угнаенняў у форме дробназярністага, дробнакрышталічнага і грануляванага канцэнтрату хлорыстага калію.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0