«За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах па тэнісе» Аляксандр Лукашэнка аб’явіў падзяку Вікторыі Азаранцы,

паведаміла прэс‑служба прэзідэнта са спасылкай на падпісанае 13 красавіка распараджэнне.

19‑гадовая В.Азаранка 23 сакавіка гэтага года ўпершыню ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых тэнісістак свету і цяпер займае ў рэйтынгу восьмы радок.

Сёлета яна выйграла тры турніры ў адзіночным разрадзе і два ў парным. 4 красавіка ў фінале турніру ў Маямі беларуская спартсменка перамагла першую ракетку свету Серэну Уільямс з ЗША. На гэтым тыдні В.Азаранка планавала выступіць на турніры ў амерыканскім Чарльстане, аднак знялася са спаборніцтваў з‑за траўмы.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0