У аўторак, 14 красавіка, пройдуць паўторныя матчы дуэля «Баварыя» — «Барселона», «Чэлсі» — «Ліверпуль».

Нагадаем, што тыдзень таму «Барса» на «Камп ноў» збіла на горкі яблык «Баварыю» — 4:0, прычым усе чатыры мячы былі забітыя ў першым тайме.

«Чэлсі» ў Ліверпулі перамог 18‑разовага чэмпіёна Англіі з лікам 3:1.

Пераможцы гэтых двух матчаў сустрэнуцца ў першым паўфінале.

Як паведамілі nn.by у спартыўнай рэдакцыі Белтэлерадыёкампаніі, на Першым нацыянальным канале (БТ) у 21:35 будзе паказаная ў жывым эфіры гульня «Чэлсі» - «Ліверпуль».

У 00:05 у запісе - «Баварыя» - «Барселона».

Заўтра пройдуць паўторныя паядынкі«Порту» ‑‑ «Манчэстар Юнайтэд» (першы матч 2:2), «Арсенал» — «Вільярэал» (1:1).

Заўтра ў жывым эфіры (у 21:35) пакажуць матч «Порту» - МЮ.

Сёлетні фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 27 мая ў Рыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?