У гэткай прыгодзе апынулася ў нядзелю сям’я ў шэсьць чалавек з амерыканскай Флорыды. Лётчык сканаў неўзабаве па ўзлёце, а ягоны двухматорны Beechcraft King Air B200 працягваў сабе пыдамацца ўвышкі на аўтапілоце. Бяда, што садзіць самалёт аўтапілот не ўмее.
Дык вось за штурвал давялося сесці аднаму з пасажыраў. А на зямлі дыспетчар і ягоны сябра, які знаецца ў такіх самалётах, узяліся падказваць, што дзе націскаць ды куды круціць.
Гэтак разам самалёт далі рады шчасліва пасадзіць, прычым з першае спробы. І хоць пасажыр-ас меў правы на кіраванне аднаматорнымі самалётамі, СМІ назвалі гэтую гісторыю сапраўдным велікодным цудам.
Тым часам сам цудадзей схаваўся ад журналістаў ды ўцёк ад медыйнай славы разам з усёй сваёй сям’ёй.