Бізнес‑гарадок пабудуюць на вольнай тэрыторыі паміж праспектам Незалежнасці і бізнес‑цэнтрам «XXI стагоддзе» побач са станцыяй метро «Барысаўскі тракт».

У гарадку будзе тры вялікія комплексы. Разынкай першага стане 25‑павярховы гмах, які архітэктары назвалі Golden city. Побач з гандлёвым цэнтрам «Дэкорум» плануецца пабудаваць 30‑павярховы хмарачос. А каля яго — гандлёвы цэнтр і гіперкмаркет «Масква».

Ад станцыі метро зробяць надземную шкляную пешаходную галерэю, магчыма, нават з травелатарам (гарызантальным экскалатарам), на якім можна будзе даехаць да вялікага шклянога купала ў некалькі ўзроўняў. Тут пешаходныя патокі будуць пераразмяркоўвацца па ўсіх напрамках. Усе аб’екты гарадка таксама злучаць пешаходнымі шклянымі галерэямі.

Вольга Жарына, Мінск-Навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0