Падчас аўторкавай прэс‑канферэнцыі да «Маршу за незалежнасці» лідэр «Маладога фронту» выказаўся па шэрагу іншых пытаннях. У прыватнасці, ён выказаў занепакоенасць ростам знешняга доўгу Беларусі.

«Новае кіраўніцтва Беларусі не будзе адказваць па знешніх пазыках, якія адзінаасобна бярэ і размяркоўвае Лукашэнка.
Таксама заяўляем аб непрызнанні ўсіх эканамічных дамоваў дыктатара, якія ён афармляў гандлюючы суверэнітэтам. Ніводная эканамічная дамова, як тое продаж «Белтрансгазу» ці іншыя сумніўныя пагадненні, не будуць мець прававой моцы для дэмакратычна абранага парламенту і прэзідэнта», — заявіў З.Дашкевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?