Але пасля рэканструкцыі у ёй размесціцца не храм, а дзіцячая філармонія.

Сапраўднае сэрца Менску — Стары горад. У 1990‑я на плошчы Свабоды быў адноўлены каталіцкі сабор. У 2004 адбудавалася Ратуша, пасля — гатэль «Еўропа». На чарзе — яшчэ адзін элемент старадаўняй Ратушнай плошчы, царква Святога Духа, збудаваная ў першай палове XVII ст. Яна належала да комплексу ўніяцкага, базыльянскага кляштару.

У 1795 г. базыльянскія манастыры былі зачынены, а царква аддадзена пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Пры цару яе перабудоўвалі на маскоўскі лад, а за саветамі ўвогуле збурылі. Захаваліся толькі падмуркі, на іх яна і паўстане зноў.

Пачатак аднаўленьня запланаваны на пачатак лета.

Адбудовай будзе займацца КУП «Мінская спадчына». Мае быць адноўлены гістарычны вобраз храму. Адно што скульптуры святых на фасадзе вырашана замяніць на арнамент. Па словах Міхаіла Жыха, галоўнага інжынера «Спадчыны», існаваньне царквы ў якасці філармоніі — добры факт, бо «помнікі не павінны станавіцца нагодай канфліктаў паміж канфесіямі».

Прадстаўнікі уніяцкай канфесіі, якая тую царкву будавала, рэагуюць стрымана:

«Сам факт аднаўленьня гістарычнага помніка — гэта, канешне, добра, — кажа Андрэй Буйніч, грэка‑каталіцкі святар. - Тое, што там будзе размешчана дзіцячая філармонія... Філармонія — гэта нейтральны аб’ект. Бо ці змогуць канфесіі ўтрымліваць гэтую царкву? Мы таксама б маглі атрымаць правы на гэту царкву. Але я не хацеў бы каб усе думалі, што хтосьці там супраць яе нам перадачы.

Важна каб не царква, але мы самі вырашылі, ці мы ў стане трымаць яе як царкву».

Працы пачнуцца адразу пасля Вялікадня. Тэхнічная задача перад архітэктарамі стаіць няпростая: пад самымі падмуркамі царквы праходзіць лінія метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?