Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Архіепіскапам Мітрапалітам Мінска‑Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам, якая прайшла ў каталіцкай катэдры

«Я задаволены тымі адносінамі, якія складваюцца паміж духоўнай і свецкай уладамі. Мы робім усё неабходнае, каб гэтыя адносіны ўзмацняліся і былі больш трывалымі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — У нас склалася добрая традыцыя сустрэчы прэзідэнта з прадстаўнікамі асноўных канфесій, і яе нельга парушаць».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што не так даўно сустракаўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, які шмат гаварыў пра ўзаемаадносіны Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў, пра Папу Рымскага і Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. «Каталіцкая і Праваслаўная цэрквы павінны быць бліжэй і так вырашаць узнікаючыя пытанні, каб не разарваць хрысціянскія ніці», — падкрэсліў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікі асабісты ўклад Тадэвуша Кандрусевіча ў выбудоўванне дыялога з Праваслаўнай царквой.

«Вы чалавек, нацэлены на тое, каб было мірна і спакойна ў краіне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы высока цэнім місію Каталіцкай царквы», — падкрэсліў прэзідэнт. Ён сказаў, што падтрымлівае намер Рымска‑каталіцкай царквы па аднаўленню і будаўніцтву новых храмаў. Паводле яго слоў, Рымска‑каталіцкая царква ўзводзіць іх хутка, не зацягваючы будаўніцтва.

Тадэвуш Кандрусевіч у сваю чаргу адзначыў, што Царква павінна стаяць і стаіць на варце інтарэсаў людзей, дапамагае ім. «У грамадстве шмат праблем, вырашаць якія ўсе канфесіі павінны сумесна», — адзначыў Архіепіскап Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?