Дзмітры Мядзведзеў даў сваё першае інтэрв’ю газеце ў якасці прэзідэнта. Дагэтуль ён размаўляў толькі з тэлежурналістамі і праводзіў інтэрнэт‑канферэнцыі.

Для гутаркі Мядзведзеў сенсацыйна выбраў «Новую газету» — рэзка антыпуцінскае выданне, журналістаў якой пераследавалі і нават забівалі.
Менавіта ў «Новай газете» працавала Ганна Паліткоўская.

У гутарцы з рэдактарам газеты Мядзведзеў быў стрыманы і афіцыёзны, але ягоная прэс‑сакратарка заявіла, што сваім выбарам захацеў падтрымаць выданне.

Гутарка стала яшчэ адным крокам прэзідэнта Расіі па стварэнні сабе ліберальнага іміджу. Дагэтуль існуе меркаванне, што галоўную ўладу ў Маскве працягвае трымаць Уладзімір Пуцін, а не намінальны прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?