14 красавіка падчас праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па Кастрычніцкім раёне Мінска ў ходзе праверкі камерцыйнага прадпрыемства, якое займаецца аптовымі пастаўкамі безалкагольных напояў, выявілі буйную партыю ахаладжальнага напою Pepsi са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, са складскога памяшкання, размешчанага ў прамзоне «Калядзічы», было канфіскавана 20 тыс. бляшанак Pepsi ёмістасцю 0,33 літра са скончаным тэрмінам прыдатнасці коштам 30 млн. рублёў.
На частцы бляшанак адсутнічала маркіроўка аб тэрміне вырабу.
Як мяркуюць аператыўнікі, гэтая інфармацыя, магчыма, была выдалена наўмысна, што магло б спрасціць далейшую рэалізацыю прадукцыі.

У дачыненні да дырэктара прадпрыемства складзены адміністрацыйны пратакол на падставе арт. 16.8 КоАП (парушэнне санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў). Праводзіцца праверка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0