Адмыслоўцы УП «Мінскпраект» сканчаюць працу над архітэктурным праектам адбудовы Верхняга гораду. Яны ставілі перад сабой задачай рэстаўрацыі, аднаўлення страчанага і аднаўлення гістарычнага асяроддзя як адзінага цэлага.

З вынікамі працы архітэктараў знаёміць часопіс «Архітэктура і будаўніцтва». Што варта адзначыць у першую чаргу: спецыялісты «Мінскпраекту»

галоўнай мэтай сваёй працы паставілі аднаўленне цэласнасці гісторыка-культурнага асяроддзя шляхам адбудовы страчаных дамінантаў.
Пра аднаўленне адной з іх — царквы Святога Духа, — СМІ ўжо паведамілі. Яна дазволіць завершыць галоўную прасторавую вось плошчы Свабоды.

Дэталёвы план, распрацаваны архітэктарамі, утрымліваў канкрэтныя прапановы па аднаўленні разбуранага ў 1960-1990-х гг комплексу будынкаў на пл. Свабоды пад нумарамі 19, 21, 23 (так званы Малы Гасцінны двор каля праваслаўнага сабору), аднак гэтая задума адкладзеная на перспектыву, а пакуль там абмяжуюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Распрацоўшчыкі праекту мяркуюць, што гістарычнаму цэнтру гораду ў першую чаргу трэба надаць публічны, а не адміністрацыйны характар, дзеля чаго ў рамках праекту прапануецца змяніць функцыі наяўных аб’ектаў. Паводле меркавання спецыялістаў, гістарычнаму цэнтру моцна не хапае кавярняў, мастацкіх галерэяў, майстэрняў.

Адным з істотных накірункаў працы архітэктараў ёсць спалучэнне гістарычнай забудовы і сучасных элементаў добраўпарадкавання, малых архітэктурных формаў, скульптурных кампазіцый, якія б падкрэслівалі характар і гістарычную атмасферу ўсёй прасторы. Асаблівую ўвагу збіраюцца ўдзяліць дарожнаму пакрыццю — вулкі Верхняга гораду плануюць вымасціць брукам, а не пліткай. Акрамя таго, тут плануецца стварыць амаль суцэльную пешаходную зону, пакінуўшы транспарту толькі вуліцу Гандлёвую, што ідзе паўз гару ўздоўж Свіслачы і злучае Нямігу з Інтэрнацыянальнай.

Пры аднаўленні цэласнасці гістарычнага цэнтру, архітэктары лічаць неабходным

захаваць планіровачную структуру, якая мусіць стаць непарушнай каштоўнасцю і кропкай адліку для любога праектавання і ўкаранення ў гістарычны цэнтр.

Над праектам працаваў аўтарскі калектыў архітэктараў Г. Перлінай, А. Дубрынскай, А. Хворык, В. Агеенка, В. Новікавай, А. Кашанскага, А. Хадзякова.

Архітэктары мыслілі пра рэгенерацыю Старога гораду як цэласці.

Архітэктары мыслілі пра рэгенерацыю Старога гораду як цэласці.

Так Верхні горад мае выглядаць зверху.

Так Верхні горад мае выглядаць зверху.

Дэталі ствараюць дух.

Дэталі ствараюць дух.

Ілюстрацыі з darriuss.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?