Абанентамі інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання IPTV у Беларусі з'яўляюцца каля 10 тысяч чалавек.

Пра гэта паведаміў 16 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Канстанцін Цікар.

Ён падкрэсліў, што з пачатку 2009 года абанентамі гэтай паслугі сталі амаль 8 тысяч чалавек.

Як зазначыў кіраўнік «Белтэлекама», у раённых цэнтрах, дзе існуе нізкі ўзровень даступнасці эфірнага і кабельнага тэлебачання, насельніцтва актыўна звяртаецца за падключэннем паслугі IPTV. «Як ні дзіўна, абаненты выбіраюць не танныя тарыфныя планы, а тыя, якія дазваляюць атрымаць максімальны набор інтэрактыўных сэрвісаў», — зазначыў К.Цікар.

Паслуга IPTV даступна па двух тарыфных планах — з інтэрактыўнымі функцыямі і без дадатковых магчымасцей. Распрацаваны новы тарыфны план «На канапе», які стане яшчэ больш прывабным па цане.

***

IPTV — тэхналогія, якая дазваляе эфектыўна перадаваць тэлевізійны канал па інтэрнет‑пратаколе.
У адрозненне ад традыцыйных відаў лічбавага тэлебачання (эфірнага, кабельнага і спадарожнікавага) IPTV — поўнасцю інтэрактыўны сэрвіс. Гэтая тэхналогія не мае абмежаванняў па колькасці каналаў (колькасць іх можа дасягаць 100 і больш) і якасці кантэнта. Усё залежыць ад прапускной здольнасці сеткі і тэрыторыі яе ахопу. Фактычна сеткі IPTV — гэта персанальныя, індывідуальныя сеткі, дзе кожны атрымальнік можа выбіраць кантэнт па жаданні.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0