Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

18:49 Рэшту давялі да вуліцы Даўмана, дзе кніжны кірмаш. Удзельнікаў акцыі застаўся з дзесятак.

18:36 Давялі да Свіслачы і цяпер гоняць вуліцай Старажоўскай.

Удзельнікі акцыі жартуюць: "А хто тут у вас экскурсавод? Куды ідзем?"

18:32 Усіх давялі вуліцай Купалы да скрыжавання з вуліцай Багдановіча. Пераходзяць дарогу, прычым не па пешаходным пераходзе.

18:25 Усіх пагналі назад як далей ад моста і Кастрычніцкай.

18:24 Вяртаюцца на Плошчу. На мосце дарогу перакрыў спецназ. Севярынец палохае спецназаўцаў захадамі з боку міністра замежных спраў Мартынава.

18:21 Усіх адпусцілі ля НВЦ "Белэкспа" (Купалы, 27). Севярынец заклікае ўсіх вярнуцца на Плошчу.

18:17 Амонаўцы давялі ўдзельнікаў акцыі да мосту цераз Свіслач (скрыжаванне Купалы і Інтэрнацыянальнай).

18:12 Усіх вядуць у бок вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пачалася патасоўка. Павалілі на зямлю Мікалая Дземідзенку.

18:10 Зачыстка. Амонаўцы выцясняюць удзельнікаў акцыі да Музея Вялікай Айчыннай вайны, ламаюць сцягі.

18:04 Зараз на плошчы сабралася каля 40—50 чалавек. Абсалютная большасць – моладзь, яны трымаюць партрэты зніклых беларускіх асобаў (Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага), а таксама ваўкавыскіх прадпрымальнікаў (Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенкі), што больш за два месяцы ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары.

Ёсць адзін вялікі бел-чырвона-белы сцяг і сцягі "Еўрапейскай Беларусі".

Трымаюць таксама вялікую расцяжку "Свабоду палітвязням". З вядомых асобаў - Андрэй Саннікаў, Зміцер Бандарэнка (абодва - каардынатары Хартыі’97), моладзевыя лідэры Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Арцём Дубскі, які учора выйшаў са следчага ізалятару. Арцём трымае ў руках партрэт Юрыя Лявонава.

Крыху пазней з'явіліся на плошчы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Удзельнікі акцыі крычаць "Свабоду палітвязням".

***

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі праходзяць кожны месяц 16-га чысла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?