Прэзентацыя кнігі Захара Шыбекі «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» пройдзе 22 красавіка (серада) у Гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25).

Пачатак у 17:00.

***


Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый / Захар Шыбека. — Вільня: ЕГУ, 2009. — 372 с.

Вучэбна‑метадычны дапаможнік пра станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі і свеце складаецца з трох раздзелаў: гісторыя горада, урбанізацыя, гараджане.

Гісторыя гарадоў Беларусі і свету паказаная храналагічна, паралельна і параўнальна, праблемы сучаснасці Беларусі — з рэтраспекцыямі ў мінулае і ў кантэксце сусветных працэсаў. Урбанізацыя даследуецца ў сувязі з развіццём эканомікі і гарадской культуры, узаемаадносінамі вялікіх і малых гарадоў і даміноўнай роляй сталіцы.

Аўтар разглядае такія аспекты, як ментальнасць гараджанаў, гарадскі камфорт, гарадское самакіраванне і горадабудаўнічая палітыка. Выданне прыдатнае для выкарыстання ў якасці дапаможніка па спецкурсе «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» (сёння выкладаецца ў ЕГУ). Кніга будзе цікавая і карысная шырокаму колу чытачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0