У чацвер прайшлі паўторныя паядынкі чвэрцьфіналаў Кубку УЕФА.

Кіеўскія дынамаўцы разграмілі ў Кіеве французскі ПСЖ3:0 (першы матч 0:0).

Выйграў другі матч і данецкі «Шахцёр». «Марсель» — «Шахцёр» Данецк — 1:2 (першы матч 0:2).

«Манчэстэр Сіці» — «Гамбург» — 2:1 (першы матч 1:3).

«Удынезэ» — «Вердэр» Брэмен — 3:3 (першы матч 1:3).

Такім чынам, у паўфіналах згуляюць

«Дынама» — «Шахцёр» і «Гамбург» — «Вердэр».

А гэта азначае, што фінал, які пройдзе 20 траўня ў Стамбуле, будзе ўкраінска‑нямецкім.

Паўфінальныя матчы пройдуць 30 красавіка і 7 траўня.

Што да пары «Дынама» - «Шахцёр», то 30 красавіка каманды згуляюць у Кіеве, а 7 траўня ў Данецку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0