У будынку УУС Першамайскага раёну Мінска ўвечары 16 красавіка адбыўся пажар.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, у адным з кабінетаў на другім паверсе загарэлася маёмасць.

Сігнал аб пажары паступіў у 20.04. На месца здарэння выехала пяць машын. Узгаранне было ліквідавана ў 20.23. Пацярпелых няма.

Пры пажары пацярпеў фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін. Ён фатаграфаваў здарэнне. Міліцыі тое не спадабалася, і яго збілі. Ён мае падаць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?