15—16 красавіка ў судзе Лельчыцкага раёна ў закрытым рэжыме праходзілі слуханні крымінальнай справы ў дачыненні да былога супрацоўніка дэпартамента аховы МУС, абвінавачанага ва ўчыненні двух згвалтаванняў.
16 красавіка дзяржаўны абвінаваўца выказаў сваю пазіцыю і запрасіў для абвінавачанага пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзевяць гадоў з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Плануецца, што прысуд будзе абвешчаны 21 красавіка.Пра гэта БелаПАН паведамілі ў судзе.
Следства па справе завяршылася 19 сакавіка, псіхіятрычная экспертыза прызнала у былога міліцыянера наяўнасць свядомасці.
Ноччу 18 студзеня 2009 года мужчына ў безгаспадарнай пабудове старой царквы ў Лельчыцах і падвале дома згвалтаваў 15‑гадовую жыхарку райцэнтра. Злачынца збіў яе, зламаў пераноссе, у дзяўчыны было абмаражэнне ступняў.Паводле гэтага факта пракуратурай Лельчыцкага раёна была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (згвалтаванне). Падчас правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў 25‑гадовы супрацоўнік дэпартамента аховы МУС аднаго з раённых аддзелаў Гомельскай вобласці. 10 лютага яго затрымалі і выставілі абвінавачанне, міліцыянер даў прызнальныя паказанні.
Генатыпаскапічная экспертыза пацвердзіла датычнасць мужчыны да ўчынення злачынства.
Падчас следства была ўстаноўлена датычнасць супрацоўніка міліцыі да ўчынення згвалтавання ў жніўні 2007 года. Тады ў памяшканні пуцявога паста станцыі Асееўка ў Мінскім раёне была згвалтавана дзяжурная па станцыі.