Заяўнікі выказалі нязгоду і запатрабавалі перагледзець гэтае рашэнне.

Нагадаем, што 2 красавіка ў Мінгарвыканкам была пададзеная заяўка на правядзенне традыцыйнай жалобнай вулічнай акцыі на 26 красавіка (нядзеля) «Чарнобыльскі шлях». Яе заяўнікі, прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, прасілі дазволіць ім акцыю па наступным маршруце: збор а 12:00 на пляцоўцы ля Акадэміі навук, потым шэсце праспектам Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа — вуліцы Харужай — Багдановіча — Кульман — перасячэнне Арлоўскай і Карастаянавай. Чарнобыльская капліца стане канчатковым пунктам.

Сёння на сустрэчы ў Мінгарвыканкаме заяўнікам акцыі было адмоўлена ў правядзенні шэсця па заяўленым імі маршруце. «Нам прапанавалі стары маршрут — па вуліцы Сурганава» — паведаміў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Па яго словах, прадстаўнікі апазіцыі пісьмова запатрабавалі перагледзець гэтае рашэнне, спаслаўшыся на тое, што па прапанаваным уладамі маршруце немагчыма правесці шэсце. «Нам адказалі, што яшчэ раз правераць маршрут па Сурганава, і калі апынецца, што мы мелі рацыю, то перагледзяць сваё рашэнне» — сказаў сп. Баршчэўскі.

Калі ж улады вырашаць, што вуліца Сурганава прыдатная для арганізацыі масавых шэсцяў, то апазіцыю да капліцы правядзе міліцыя, як яна гэта зрабіла на адной з акцый прадпрымальнікаў, паведаміў старшыня Партыі БНФ.

Для перагляду свайго рашэння Мінгарвыканкам мае час да 21 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?