Некалькі тыдняў цягнуўся інтэнсіўны дыялог паміж уладамі Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага Звязу. Аднак высветлілася, што Еўропе зручней проста весці дыялог з беларускім рэжымам, чым нешта рабіць. Ці сапраўды жадаюць вышэйшыя службовыя асобы ЕЗ легітымізаваць рэжым з боку галоўнай еўрапейскай структуры?


Беларусь разам з пяццю іншымі краінамі запрасілі да ўдзелу ў праграме Еўразвязу «Усходняе партнёрства». Ад таго, як будуць развівацца падзеі далей, залежыць будучае стаўленне да Беларусі з боку міжнароднай супольнасці, што, сваім парадкам, адаб'ецца на лёсе Беларусі. На гэтыя пытанні паспрабуюць адказаць беларускія палітыкі - удзельнікі ток-шоў «Форум» на тэлеканале Белсат у нядзелю 19 красавіка ў 21.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?