Выпадак жыхаркі штату Алабама, пэўна, трапіць у падручнікі па медыцыне, а ўсё таму, што ёй прастралілі галаву, а яна гэтага нават не заўважыла. Больш за тое: яна заставалася ў прытомнасці, адчыніла дзверы нараду паліцыі, які выклікалі праз гук стрэлаў суседзі, і нават хацела пачаставаць наведнікаў гарбатай, зусім не адчуваючы, што нешта не так.

Яшчэ раней Тамі Стоктан, жыхарка амерыканскага Бірмінгему, спала ў ложку, калі яе муж, узброены пісталетам, зайшоў у спальню, і амаль ва ўпор стрэліў у жончыну галаву. Потым ён выйшаў на гаўбец і там застрэліўся. Жанчына прачнулася толькі тады, калі ў дзверы пазванілі паліцыянты. Стоктан адчыніла ім дзверы і спыталася: «Што такое?» «Яна была ў поўнай памяці, хіба трохі сонная», — распавёў пазней адзін з паліцыянтаў. Жанчына, як ніяк нідзе, пайшла ў кухню і згатавала гарбаты. Потым прапанавала пітво паліцыянтам. Тыя ветліва адмовіліся, і, паведаміўшы ёй пра адтуліну ў галаве, выклікалі верталёт, які паімчаў жанчыну ў шпіталь.

Лекары, якія апекаваліся шчаслівіцай з дзіравай галавой, кажуць, што такія выпадкі рэдка-рэдка, але здараюцца. Рэч у тым, што ў галаве ёсць пару месцаў, парожнінаў, куды, не ўчыніўшы вялікай шкоды, можа патрапіць нават куля. «Але гэта неймаверна рэдкія выпадкі», — дадалі медыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?