Як паведамляюць латвійскія мэдыі, кіраўнік беларускага МЗС прыбудзе ў Рыгу 22 красавіка.

У рамках візыту заплянаваныя некалькі перамоваў з высокімі латвійскімі чыноўнікамі, уключна зь міністрам замежных спраў Марысам Рыекстыньшам і прэм’ер‑міністрам Валдысам Дамброўскісам.

Таксама паведамляецца, што гэта першы за апошнія 11 гадоў візыт кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства ў Латвію.

Паводле прэсавай службы латвійскага МЗС, адна з галоўных тэмаў двухбаковых перамоваў — эканамічныя праблемы. Таксама размова будзе ісьці пра дачыненьні Беларусі і ЭЗ, асабліва ў рамках праграмы «Ўсходняе партнэрства».

Сярод дакумэнтаў, якія мяркуецца падпісаць у часе сустрэчаў, пагадненьні аб бязьвізавым рэжыме паміж жыхарамі абедзьвюх краін. Згодна з дакумэнтам, які ўжо падрыхтаваны для падпісаньня, бліжэйшым часам бязьвізавыя паездкі ў абедзьве краіны могуць рабіць жыхары беларускіх і латвійскіх рэгіёнаў, якія жывуць у 35‑ці кілямэтрах ад мяжы.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0