23 красавіка адбудзецца прэзентацыя біяграфічнай кнігі вядомага пісьменніка «Развітанне з ілюзіямі» і відэаінтэрв’ю яго жонкі Інны Карпюк.

У кароткаметражным фільме «Мой Аляксей» сабраны унікальныя кадры з апошняга прыжыццёвага інтэрв’ю Іны Карпюк. Яна распавядае пра Аляксея Карпюка як пра мужа, пісьменніка і грамадзяніна.

Мемуары Аляксея Карпюка «Развітанне з ілюзіямі» павінны былі з’явіцца ў 1995 годзе. Тады кніга мела назву «Чацвёртае вымярэнне» і цалкам была гатова да друку. Але ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» спн. Іна, якая апекавалася выданнем пасля смерці мужа, раптоўна атрымала адмову. Год таму кніга пабачыла свет у выдавецкай серыі «Гарадзенская бібліятэка», заснаванай гарадзенскім рухам «За Свабоду».

На сустрэчу запрошаны сваякі і сябры вядомага пісьменніка Данута Бічэль, Юрка Голуб, Аляксей Пяткевіч, Мікола Маркевіч, Кастусь Жынь, Тадэвуш Гавін і Альгіс Дзяргінчус.

Падрабязней пра кнігу «Развітанне з ілюзіямі» на kamunikat.org

Пачатак сустрэчы: 23 красавіка, 19.00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а‑44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Запрашаем усіх. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?