Розныя выканаўцы, VoliaMusic, 2006.

Гэта фармаваньне попыту.

Дыск можна слухаць без супынку, як тое і рабілі гадзінамі жыхары намётавага мястэчка на Кастрычніцкай. Музычная вясна – 2006 запомніцца менавіта гэтым дыскам – у сьціплай капэрце, з багатым зьместам (23 песьні). На дыску – толькі гіты, і толькі на тэму свабоды. Побач з прызнанымі гітамі ад «Уліса», ZET, «Новага неба» – творы маладых праектаў «Жаба ў каляіне», «Рэха», Easy Project.

Палітыка, абраная новым лэйблам VoliaMusic, для Беларусі абсалютна ўнікальная: гэта фармаваньне попыту шляхам бясплатнай рассылкі. Добрая рэкляма лэйблу ды ўсяму беларускаму року.

Зь іншага боку, складанка агаляе праблему апошніх год – адсутнасьць яскравай песьні, такой, як «Радыё Свабода» на пачатку 90-х, «Гэта мы!» у сярэдзіне 90-х, «Тры чарапахі» на пачатку 2000-х г. Пры ўсёй сваёй кранальнасьці песьні «Чэ Гевара» гурту «Рэха» ці то «Ўжо даволі!» праекту «Жаба ў каляіне» не дацягваюць да ролі гіта сярэдзіны 2000-х. Магчыма, што такая песьня зьявіцца на «Песьнях свабоды – 2», якія ўжо рыхтуюцца да выданьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?