21 красавіка суд Лельчыцкага раёна абвясціў прыгавор у дачыненні да былога супрацоўніка раённага аддзела дэпартамента аховы, які абвінавачваецца ва ўчыненні двух згвалтаванняў.

Абвінавачаны прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме. Як паведаміла БелаПАН суддзя Алена Раманоўская, суд поўнасцю задаволіў іск адной з пацярпелых — 15‑гадовай мясцовай жыхаркі — аб кампенсацыі ўрону ў памеры 5 млн. рублёў, а таксама часткова задаволіў іск другой пацярпелай — жыхаркі Мінскага раёна — аб кампенсацыі ўрону ў памеры 8 млн. (іск падаваўся на 15 млн.) рублёў.

Як паведамлялася раней, злачынства было ўчынена ноччу 18 студзеня 2009 года ў безгаспадарчай пабудове старой царквы ў Лельчыцах і падвале дома. Мужчына збіў і згвалтаваў 15‑гадовую жыхарку райцэнтра.

Па гэтым факце пракуратурай Лельчыцкага раёна была распачата справа па ч. 1 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (згвалтаванне). Было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў 25‑гадовы супрацоўнік дэпартамента аховы МУС аднаго з раённых аддзелаў Гомельскай вобласці. 10 лютага ён быў затрыманы.

Пасля прад’яўлення абвінавачання міліцыянер прызнаўся ў злачынстве. Праведзена генатыпаскапічная экспертыза, якая пацвердзіла замешанасць мужчыны ва ўчыненні злачынства. Псіхіятрычная экспертыза прызнала, што ён пры свядомасці.

У ходзе следства экспертыза пацвердзіла дачыненне супрацоўніка міліцыі да яшчэ аднаго згвалтавання, учыненага ў

жніўні 2007 года ў Мінскай вобласці.
Тады ў памяшканні пуцявога паста станцыі Асееўка ў Мінскім раёне была згвалтавана жанчына.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0