Кнігарня Логвінаў у галерэі Падземка (пр. Незалежнасці, 43) прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара.

Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.

23 КРАСАВІКА, Андрэй Хадановіч

Паэт, перакладчык, філолаг. Выкладчык замежнай літаратуры, кіраўнік «Перакладніцкай майстэрні» у Беларускім калегіюме. Старшыня беларускага ПЭН‑цэнтра. Аўтар кніг вершаў «Листи з‑під ковдри» (Київ: Факт, 2002), «Старыя вершы» (Логвінаў, 2003), «Лiсты з‑пад коўдры» (Логвінаў, 2004), «Землякi, альбо Беларускiя лiмэрыкi» (Логвінаў, 2005), зборніка выбранай паэзіі «From Belarus with Love» (Київ: Факт, 2005), «Сто лі100ў на tut.by» (Логвінаў, 2006), «Swieta nowego rocku» (Wroclaw, 2006, па‑польску), «Бэрлібры» (Логвінаў, 2008). Вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, славенскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы. Перакладае з французскай, украінскай, польскай і іншых моў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0