Пажар на тэрыторыі Чавускага льнозавода (Магілёўская вобласць) 19 красавіка, у выніку якога ў сховішчы было знішчана 75 тон ільнотрасты на больш чым 33 млн. рублёў, учынілі дзеці.

Як паведамілі ў МУС, узгаранне адбылося з‑за свавольства з агнём трох вучаніц 4‑га, 3‑га і 2‑га класаў мясцовай школы і выхаванца дзіцячага садка, якія пасля правядзення следчых дзеянняў перададзены бацькам.

Нагадаем, па дадзеным факце Чавускім РАУС была распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0