Апошні (перад сыходам у войска) прадусарскі праект Франака Вячоркі не выклікае меркаванага замілавання. Трэк‑ліст падобных складанак — гэта той выпадак, калі «усе песні — харошыя», бо абіраецца найлепшае з найлепшага. Але пры ўсёй павазе да манументальнасці спеваў Бартосіка і Плясанава з B:N — не месца ім у Топ‑20 адраджэнскіх хітоў.

Дзе Шалкевіч з Мельнікавым, я вас пытаю, ZET з Deviation ці галоўны, па сутнасці, хіт 90‑х: «Малітва» ў выкананні Мулявіна?

А можа варта было з загашніку дастаць «Авэ Марыю» на словы Зянона? Поўны ігнор небеларускамоўных гуртоў апраўданы канцэпцыяй, але хоць бы на Gods Tower не забыліся, які славіў айчынную музыку на цэлы свет па‑англійску.

І, урэшце, ці не да месца было пачаць з песні пра Курапаты ў выкананні «Бонды», бо «Беларусь мая» Данчыка, што адкрывае складанку сваёй лагоднасцю аніяк не пасуе на пачатак?

Але ў кожнага свой трэк‑ліст, зрэшты, і гэты так‑сяк адлюстроўвае развіццё беларускай патрыятычнай музыкі. Але ці дынаміку? Бо тэматыка і спосаб падачы амаль не змяніліся з гадамі. Зрэшты, не (толькі) музыкі ў тым вінаватыя. З пераадкрыццяў гэтай складанкі — цудоўны напаўзабыты ўзор беларускага фолк‑мадэрну — «Дарожка» і песня проста перапоўненая надзеямі і спадзевамі — «Я жыў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?