Актывісту «Маладога Фронту» Пятру Рузаву пагражаюць выключэннем з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта за шэраг графіці.

На выходных невядомыя абмалявалі баранавіцкае дэпо антыкарупцыйнымі лозунгамі.

Па гэтым факце міліцыя распачала праверку і падазрае ў гэтым баранавіцкіх «маладафронтаўцаў». Пра гэта паведаміў супрацоўнік міліцыі «маладафронтаўцу» Пятру Рузаву, калі прыйшоў да яго ва ўніверсітэт.

«Міліцыянт быў упэўнены, што графіці нанёс ці я, ці нехта з маіх сяброў‑маладафронтаўцаў», — кажа Пётр Рузаў.

Па словах юнака, пасля апошняга візіту супрацоўніка міліцыі дэкан фінансава‑прававога факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прыгразіў першакурсніку адлічэннем за актыўную грамадскую дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?