Пасля двухмесячнага перапынку аднавіла выхад недзяржаўная грамадска‑палітычная газета «Товарищ». Пяты па ліку за гэты год нумар — тэматычны, ён цалкам прысвечаны гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Паводле галоўнага рэдактара выдання Сяргея Вазняка, на сёння ёсць магчымасць выпусціць яшчэ некалькі нумароў, а далей усё будзе залежыць ад таго, ці будзе «Товарищу» ўслед за «Народнай воляй» і «Нашай Нівай» дазволена нармальна выдавацца і распаўсюджвацца.

«Тады мы зможам зарабляць грошы і самастойна фінансавацца, а пакуль вымушаныя існаваць за кошт падтрымкі нашых чытачоў», — кажа С. Вазняк. — Зараз для нас было прынцыпова важна паспець выпусціць нумар да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».

«Товарищ» прыпыніў выхад у лютым з фінансавых прычын — з 2006 года выданне пазбаўленае магчымасці распаўсюджвацца праз сістэмы «Белпошты» і «Саюздруку», а таксама вымушанае друкавацца за мяжой, паколькі беларускія друкарні адмаўляюцца супрацоўнічаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?