Прэм’ер‑міністр Ірландыі Браян Коўэн адправіў у адстаўку ўсіх 20 дзяржаўных міністраў.

Такі крок быў зроблены з мэтай павышэння эфектыўнасці дзейнасці кабінета міністраў і памяншэнне выдаткаў нацыянальнай казны
у сувязі з пачаткам рэжыму строгай эканоміі, які быў прэзентаваны парламенту два тыдні таму.

Плануецца, што ўжо сёння будуць прызначаныя новыя дзяржміністры, аднак іх колькасць зменшыцца да 15 чалавек. За кошт ліквідацыі пяці пасад дзяржаўных міністраў ўлады маюць намер зэканоміць 2,5 мільёны еўра ў год.

У той жа час апазіцыя Ірландыі настойвае на тым, каб пакінуць 12 дзяржміністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?