Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Пасланне будзе зачытана на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, куды запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
Прамая трансляцыя пачнецца ў 12 гадзін па трох беларускіх тэлеканалах і Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё.