Кіраўнік камісіі чэскага Сэнату па падтрымцы дэмакратыі ў свеце Ўласціміл Сэгнал выступіў супраць прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу.

Пазыцыю Сэгнала падтрымалі і іншыя сябры камісіі. Яны выказалі сваю рэзкую нязгоду ў сувязі з запрашэньнем Лукашэнкі міністрам Карэлам Шварцэнбэргам.

Паводле Сэгнала, чэхі вітаюць праграму «Усходняе партнэрства» ды іншыя намаганьні ЭЗ па стрымліваньні расейскага ўплыву на суседнія зь ёй постсавецкія краіны, уключна зь Беларусьсю.

Аднак, адзначыў палітык, ягоная камісія валодае шматлікімі фактамі перасьледу апанэнтаў Лукашэнкі.

«Яшчэ не настаў час, каб Лукашэнка мог гуляць па вуліцах Прагі», — лічыць сэнатар і дадае:

«Мы проста не павінны дазволіць яму пакінуць самалёт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?