Патрыярху беларускай філасофіі 23 красавіка спаўняецца 75 гадоў. Нарадзіўся ён у 1934 г. у вёсцы Вераскава (сёння Наваградскі раён Гарадзенскай вобласці).
Уладзімір Конан даследуе гісторыю філасофіі, эстэтычнай думкі, культуры, фальклор.
Адам Мальдзіс, калега і паплечнік, кажа пра Конана: «Уладзімір хіба не адкрываў новых крыніцаў, даследуе ўжо вядомыя, але робіць надзвычай карысныя абагульненні. Даследуе стан філасофскай думкі, найперш яе рэлігійны складнік: яго пяру належыць каштоўная для навукі кніга пра ксяндза Адама Станкевіча.
Цяпер, як і раней, Уладзімір Конан піша, як думае, шчыра».