Прагноз надвор’я ў Беларусі на 24—26 красавіка.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 24 красавіка будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 2 — плюс 4°C, днём плюс 10—15°C, па захадзе да плюс 18°C.
Заўтра ў Мінску пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—3°C, днём плюс 12—14°C.
У наступныя двое сутак, 25 і 26 красавіка, па краіне чакаецца малавоблачнае надвор’е. Без ападкаў.
Вецер 25 красавіка няўстойлівы слабы, 26 красавіка — паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра 25 красавіка ўначы мінус 3 — плюс 3°C, днём плюс 13—19°C; 2
6 красавіка ўначы ад 0 да плюс 6°C, днём плюс 15—20°C, па захадзе плюс 22°C.
25 красавіка ў Мінску малавоблачна. Без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да плюс 2°C,
днём каля плюс 17°C.