Аляксандр Мілінкевіч: Перашкодаў больш няма. Засталося толькі ўсім актыўна працаваць на карысць кааліцыі, а значыць на карысць Беларусі

«Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы ўпершыню пасля выбараў дасягнулі сур’ёзнага прагрэсу», - заявіў Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы прыняццё Палітычнай Радай АДС «Асноўных накірункаў дзейнасці аб’яднаных дэмакратычных сіл на перыяд ліпень 2006-ліпень 2007 года».

- Прыняты надзвычай важны дакумент. Цяпер я не бачу перашкодаў для далейшай працы кааліцыі, можна не толькі ісці наперад, але нават і бегчы. Вельмі спадзяюся, што мы здолеем адпрацаваць страчаны час і давер людзей. Гэта цудоўная магчымасць для рэалізацыі амбіцый асобных лідэраў, якія тармазілі дзейнасць аб’яднаных дэмакратычных сіл. Спадзяемся, нарэшце, можна чакаць актыўнага ўдзелу ў працы на карысць Беларусі ўсіх кааліцыянтаў. Мэта ў нас агульная – вярнуць Беларусь на шлях дэмакратыі, і гэта разумеюць усе, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, што Палітычная Рада АДС на паседжанні 27 чэрвеня прыняла «Асноўныя накірункі дзейнасці» на перыяд ліпень 2006-ліпень 2007 года. Дакумент улучае ў сябе дзесяць накірункаў дзейнасці, якія аб’яднаныя дэмакратычныя сілы лічаць найбольш важнымі на акрэслены перыяд.

У дакуменце ідзе гаворка аб накірунках працы па дэлегітымізацыі рэжыму, прарыве інфармацыйнай блакады, абароне людзей ад рэпрэсій, масавых акцыях пратэсту, далучэнні да аб’яднаных дэмакратычных сіл новых удзельнікаў, міжнароднай дзейнасці, стварэнні пазітыўнага вобраза дэмакратычнай Беларусі ды інш.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0