Журналісты бадай зведалі ўсё: турбаванні злачынцаў, якія засталіся незадаволенымі выкрывальніцкімі артыкуламі, пераследы з боку скарумпаваных уладаў... Але ў Аўстраліі тамтэйшыя акулы пяра сутыкнуліся з абсалютна новай пагрозай: жывой акулай ля парога рэдакцыі.

Акула віда «Порт Джэксан», даўжынёю 70 см, пад покрывам цемры была кінута ля дзвярэй офіса газеты The Standart горада Варнамбул, на паўночным усходзе штату Вікторыя. «Нас выклікалі і мы ўбачылі акулу, што ляжала каля саменькага парога рэдакцыі, — распавядае мясцовы паліцыянт. — Мы вылілі на яе ваду, каб пабачыць, ці яна жывая: акула пачала трапечыцца і сцябаць хвастом».

Паліцыянты запхнулі акулу ў вядро з вадой і занеслі на акіян. Гэта даволіа бяскрыўдны від, які харчуецца збольшага рыбамі, марскімі вожыкамі і ракамі ды можа дасягаць даўжыні паўтара метры.

«Нам ніхто ніколі не пагражаў, таму мы парадкам збянтэжаныя», — сказалі ў рэдакцыі газеты. Дарма што ўсе канцы вядуць у воду, па факце паліцыя мае намер правесці следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?