Лідэр ПКБ Сяргей Калякін заявіў, што падчас свайго штогадовага звароту да народу і парламента Лукашэнка меў на мэце пасварыць апазіцыю.
«Ён пастаянна спрабуе падзяліць грамадства на «чыстых» і «нячыстых», на ворагаў і сяброў. Нічога добрага Беларусі і яе народу такая палітыка не нясе. Вельмі сумна, што Аляксандр Лукашэнка дае беларускай апазіцыі ацэнкі, выкарыстоўваючы тэрміналогію 1937‑га году. Дарэчы,
тут прысутнічае яшчэ спроба пасварыць апазіцыю, калі Лукашэнка кажа пра пісьмо апазіцыянераў, якім ёсць заклік блакаваць удзел Беларусі ва «Ўсходнім партнёрстве» і не пускаць беларускага лідэра ў Прагу. Пры гэты ўдакладняе, што дадзены ліст не падпісаў адзін з лідэраў апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, разумеючы, што «гэта смерць для краіны».
Насамрэч існуе толькі пісьмо, падпісанае З.Пазняком, А.Казулін, І.Сурвіллай і С.Шушкевічам, якое Мілінкевіч падпісаць сапраўды адмовіўся. Але АДС да гэтага ліста ніякага дачынення не маюць. Тут Лукашэнка намерана хлусіць, спекулюе фактамі. Ідэя простая: пасварыць лідэраў дэмапазіцыі, зрабіць адных «чыстымі», іншых «нячыстымі».
Але мы ведаем, што ў АДС і Аляксандра Мілінкевіча ацэнкі ўлады супадаюць. І думаю, што нам не варта паддавацца на гэтую правакацыю», — заявіў С.Калякін.
0
0
0
0
0
0