Міністэрства інфармацыі зарэгістравала горацкую недзяржаўную газету «Ўзгорак». Пра гэта сёння яе рэдактару Эдуарду Брокараву паведаміў супрацоўнік міністэрства.

«Узгорак» мае статус «агульнапалітычнай газеты». Акрамя Гораччыны, ён будзе распаўсюджвацца ў суседніх Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах.

«Я намагаўся зарэгістраваць ад 2002 году.
Аднак згодна з старым законам «Аб сродках масавай інфармацыі» трэба было ўзгадняць з мясцовай уладай юрыдычны адрас выдання. Выканкам усё рабіў, каб «Узгорак» ня меў юрыдычнага адрасу. Цяпер такога патрабавання ў законе няма. Я стварыў прыватнае прадпрыемства, і выданне зарэгістравалі», — кажа Эдуард Брокараў.

Цяпер уладальнік зарэгістраванай газеты зоймецца арганізацыйнымі пытаннямі. Першы нумар плануе выдаць праз месяц. Наклад пакуль будзе каля адной тысячы асобнікаў. Калі не будзе праблемаў з распаўсюдам, то, заяўляе спадар Брокараў, наклад павялічыцца да трох‑пяці тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?