У менскім клубе DA‑Club 25 красавіка выступяць гурты, што ўвасабляюць сталічны андэграўнд — «Голая Манашка» на чале з галоўным панкам краіны Федзем Жывалеўскім і Tarpach з рок‑правакатаркай Вольгай Самусік.

Арганізатары канцэрту маюць на мэце паказаць галоўныя дасягненні айчыннай альтэрнатыўнай музыкі, агулам на сцэну выйдзе сем гуртоў. Акром гуртоў Tarpach і «Голая Манашка» ў фэсце Rock am Spring возьмуць удзел нядаўні ўдзельнік чарту ТГ — гурт «Мутнаевока», а таксама маладыя ды амбітныя альтэрнатыўнікі — Room 1408 і зусім ужо дэбютанты — Adzinota, Cities ды One Day after People.

За хэдлайнэраў фэсту узялі Tarpach, якія рыхтуюць 25 красавіка зладзіць перадпрэзэнтацыю свайго новага альбома. «Маю пэўнасць, што вечарына пройдзе як мае быць. Дзеля гэтага мы зробім усё магчымае», — абяцае Вольга Самусік, прызнаная рок‑князёўнай‑2007.

Rock am Spring пачнецца 25 красавіка ў 17:00 у DA‑Club (вул. П. Броўкі, 22; ст. м. Акадэмія Навук). Квіткі — 15 000 (папярэдне), 18 000 (у дзень). Даведкі: (029) 922‑91‑78, (029) 259‑73‑25.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0