Падчас масавага наведвання месцаў пахаванняў 26—28 красавіка будзе павялічана колькасць аўтобусаў, якія будуць рухацца ў бок могілак, паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Мінгарвыканкама.

Павялічваецца колькасць аўтобусаў на маршрутах №5 «ДС Чыжоўка — Могілкі Міханавічы», №31 «АВ Маскоўскі — Каладзішчанскія могілкі», №68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі» (адпраўленне дадатковых аўтобусаў па маршруце №68 будзе ажыццяўляцца з вул. Кульман), №94 «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі», №109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», №275 «АВ Маскоўскі — Каралёў Стан», №402 «АС Паўднёва‑Заходняя — Заходнія могілкі».

Апрача таго, будзе арганізавана праца дадатковых аўтобусных маршрутаў
№94А «ДС Чыжоўка — Чыжоўсікя могілкі», № 22Д «ДС Чыжоўка — Ст.м. «Аўтазаводская», № 166 «Паўночныя могілкі 1‑я Вароты — 2‑я Вароты». Таксама будзе працаваць экспрэсны аўтобусны маршрут № 135Э «ДС Захад‑3 — Паўночныя могілкі», які будзе ісці па вул. Лабанка, ст.м. «Каменная Горка», Ракаўскай шашы, МКАД (пасадка пасажыраў на дадзены маршрут будзе ажыццяўляцца на ДС «Захад‑3» і на прыпынку «Станцыя метро «Каменная Горка», аплата праезду — па экспрэсным тарыфе).
Апрача таго, будуць працаваць часовыя экспрэсныя маршруты з выкарыстаннем мікрааўтобусаў:
№ 1568‑Т «вул. Кульман — Паўночныя могілкі»; № 1505‑Т «ДС Лошыца‑2 — могілкі Міханавічы»; № 1510‑Т «Малінаўка‑4 — Паўночныя могілкі». Праца экспрэснага аўтобуснага маршруту № 1152‑ТК «ДС Лошыца‑2 — Камароўскі рынак» будзе арганізавана да тралейбуснай дыспетчарскай станцыі «Чыжоўка».
Рэжым працы маршрутаў, што абслугоўваюць месцы масавых пахаванняў, — з 8.00 да 20.00.
Продаж праязных ажыццяўляецца ў месцах пасадкі пасажыраў. Аплата за праезд на аўтобусных маршрутах № 5, 31, 68, 94, 94А, 109, 135Э будзе брацца «туды і назад» па дзеючым тарыфе, на прыгарадных маршрутах № 275, 402 — па прыгарадным дадатковым тарыфе.

Адпраўленне аўтобусаў будзе ажыццяўляцца па меры напаўнення салонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?