Алег Антоненка прыносіць перамогу беларусам

Алег Антоненка прыносіць перамогу беларусам

На 73-м чэмпіянаце свету па хакеі, што распачаўся 24 красавіка ў Швейцарыі, падапечныя Глена Хэнлана правялі другі матч.

Сёння мы гулялі са Славакіяй.

Пасля трох перыядаў лік у гульні матчы быў 1:1. Адкрыў лік у матчы Андрэй Стась ("Дынама" Мінск), здарылася гэта на34-й хвіліне матчу. За дзве з паловай хвіліны да канца трэцяга перыяду Марсел Госса ("Дынама" Рыга) лік зраўняў.

Овертайм скончыўся безвынікова.

А потым былі валідольныя буліты.

Лік адкрыў Алег Антоненка ("Дынама" Масква), Штэфан Ружычка адразу зраўняў.

Потым Міхаіл Грабоўскі ("Таронта") вельмі эфектна закінуў, развярнуўшыся на 180 градусаў, шайбу. Але яе не залічылі. Суддзі ўгледзелі парушэнне ў выкананні буліту. Міхаіл падчас выканання штрафнога адкаціўся назад, што забаронена правіламі.

Ні Ладзіслаў Надзь, ні Аляксей Калюжны, ні Любамір Бартэчка, ні Штэфан Ружычка (зноў) сваёй магчымасці не рэалізавалі.

А пераможную кропку паставіў Алег Антоненка – 2:1.

Беларусы атрымалі два балы (перамога па булітах), славакі – адзін бал.

23:59

Увечары зборная Канады проста змяла зборную Венгрыі - 9:0.

Турнірнае становішча:

Канада – 6 балаў, Славакія – 4, Беларусь – 2, Венгрыя – 0.

У аўторак, 28 красавіка, беларусы згуляюць са зборнай Венгрыі.

Пачатак матчу ў 17:10. Увечары аўторка пройдзе гульня Канада – Славакія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0