Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўвечары ў нядзелю адправіўся ў Італію.

На панядзелак, 27 красавіка, запланавана сустрэча А. Лукашэнкі з Папам Рымскім Бенедыктам XVI у Ватыкане. Чакаецца, што на сустрэчы будуць абмеркаваныя пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Рымска-каталіцкай царквой.

Апроч таго, А. Лукашэнка мае сустрэцца з Князем і Вялікім Магістрам Суверэннага Мальтыйскага ордэна фра Мэцью Фестынгам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?