Кіраўнічка ўраду Ісландыі, які складаецца з сацыял‑дэмакратаў і «зялёных», Ёхана Сігурдардоцір заявіла пра перамогу на парламенцкіх выбарах.
Папярэднія вынікі падліку галасоў паказваюць, што кааліцыя атрымала 35 з 65 дэпутацкіх мандатаў. Гэта першая для левых партый у Ісландыі парламенцкая большасць.
Ісландыя — адна з краін, якую асабліва моцна закрануў крызіс. Левацэнтрысцкая кааліцыя прыйшла да ўлады пасля адстаўкі правых, урад якіх ісландцы вінавацяць у развале банкаўскай сістэмы краіны. Правая Партыя незалежнасці, па папярэдніх выніках, атрымала 15 месцаў у парламенце і прызнала паразу.
Звяртаючыся да сваіх прыхільнікаў, Ёхана Сігурдардоцір заявіла, што «звяла рахункі з неалібералізмам» і Партыяй незалежнасці, якая была «ва ўладзе занадта доўга».