Фан-клюб беларускага року «Будзьма свабоднымі» 29 красавіка (серада) запрашае ў Гародню на сустрэчу з аўтарамі кнігі «222 альбомы беларускага року» Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуем.

У імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыкляпэдыі бярэ ўдзел і папулярная бард-рок сьпявачка Тацяна Беланогая, якая прадставіць свой апошні альбом «Дзьвюхкроп’е» і новыя песьні.

Усім наведнікам у падарунак дыск «Фестывальны рух Беларусі» ад фан-клюбу «Будзьма свабоднымі».

Гэтай імпрэзай пачнуцца сустрэчы фан-клюбу і прэзэнтацыі кнігі па рэгіёнах Беларусі.

Сустрэча пройдзе па адрасе: Гародня, Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны!

Пачатак у 18.30.

Даведкі праз тэл. 649 08 88.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?