Як стала вядома Нашай Ніве, 28 красавіка ў Менск мае прыляцець аятала Махмуд Гашэмі Шахрудзі – адзін з найвышэйшых кіраўнікоў Ірану.
Ён ачольвае судовую галіну ўлады гэтай краіны, але гэтым ягоны ўплыў не вычэрпваецца. Менавіта з Шахрудзі на Захадзе зьвязваюць многія эксцэсы ў галіне правоў чалавека.

Праграма візыту, як звычайна, невядомая, але бясьпеку высокага госьця забясьпечваюць больш за шэсьць дзясяткаў (!) целаахоўнікаў.

Тыдзень таму ў Беларусі пабываў Бакер Ларыджані – брат «шэрага кардынала» іранскай палітыкі, аўтара ідэі выратаваньня іранскага рэжыму праз аднаўленьне ядравай праграмы.
Загадкавая місія Бакера Ларыджані становіцца больш зразумелай на тле візыту Шахрудзі.

Кантакты з асобамі, блізкімі да ядзернай праграмы Ірану, адбываюцца адначасова з інтэнсіфікацыяй адносінаў Беларусі з Захадам і могуць сьведчыць пра двайную гульню Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?