Наша зборная святкуе трэці гол у вароты венграў, фота esport.by
На чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Швейцарыі, падапечныя Глена Хэнлана ў аўторак перамаглі зборную Венгрыі з лікам 3:1.
Шайбы ў беларусаў закінулі Аляксей Калюжны (4-я хвіліна), Аляксей Угараў (55), Міхаіл Грабоўскі (60). За пяць хвілін да канца сустрэчы лік быў 1:1.
Учора Канада выйграла ў Славакіі з лікам 7:3.
Турнірнае становішча: Канада - 9, Беларусь - 5, Славакія - 4, Венгрыя - 0.
Зборныя Беларусі, Канады і Славакіі выйшлі ў наступны раўнд.
Беларусы маюць на сваім рахунку два заліковыя балы, Канада - 6, Славакія - 1 (за кошт паразы па булітах ад беларусаў).
У наступным раўндзе тры пераможцы нашай групы «А» згуляюць з трыма найлепшымі камандамі групы «D», каб вызначыць чатыры каманды, што трапяць у чвэрцьфінал.
Зборныя Чэхіі і Фінляндыі ўжо забяспечылі сабе выхад у кваліфікацыю.
Хто з іх возьме першае месца ў групе "D" вызначыцца сёння. Трэцяга шчасліўчыка гэтае групы вызначаць таксама ў сераду Нарвегія і Данія.
Першы матч беларусы ў кваліфікацыйным раўндзе правядуць 30 красавіка (пачатак у 17.15) з Нарвегіяй ці Даніяй.
2 траўня (21:15) нашыя згуляюць з найлепшай камандай групы «D», 3 траўня (21:15) з другой камандай групы «D».