Згодна з удакладненымі звесткамі, колькасць памерлых ад свінога грыпу ў Мексіцы складае ўсяго сем чалавек, а не 152, як паведамлялася раней.
Астатнія смерці адбыліся ў выніку ўскладненняў іншых хваробаў, прырода якіх цяпер высвятляецца.
Але, на думку Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, гэты факт ніколькі не змяншае пагрозу распаўсюду і небяспеку наступстваў новага вірусу.

Паводле экспертаў, смяротна небяспечны свіны грып немагчыма больш утрымаць у межах асобна ўзятых краін.

Пад наглядам мексіканскіх дактароў знаходзяцца 1 614 чалавек з падазрэннем на свіны грып.

Выпадкі заражэння вірусам пацверджаныя ў Мексіцы, ЗША, Брытаніі, Іспаніі, Ізраілі, Канадзе і Новай Зеландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?